• +375 33 309-55-71
  • +375 1651 23 337
  • mail@roskorm.by

Педагогіка супрацоўніцтва ў дзеянні

Настаўніца Жанна Клюнчык, выхавальніца Наталля Жыжа з раённай гімназіі і бацькі вучняў 2 “Б” класа гэтай навучальнай установы цесна і плённа ўзаемадзейнічаюць паміж сабою. І ўсё дзеля таго, каб выхаваць маленькага чалавека добрым, шчырым, спагадлівым, міласэрным, навучыць адрозніваць дрэннае ад добрага, светлае ад цёмнага, каб прыадкрыць многія таямніцы, дзівосы і сакрэты навакольнага свету. Бацькі год назад аднагалосна вырашылі, што ва ўсім будуць дапамагаць класнаму кіраўніку. І словам, і справаю.

— Яны сваё абяцанне стрымалі, — прызнаецца Жанна Валер’еўна. – Рамонт у кабінеце, праведзеныя разам цікавыя святы і незабыўныя экскурсіі, выраб дыдактычнага матэрыялу, азеляненне кабінета, новыя жалюзі і мэбля, набытыя індывідуальныя дапаможнікі для кожнага вучня і многае іншае – гэта справа рук тат і мам нашых вучняў. Мне вельмі пашанцавала з імі. Дзеля выхавання сваіх дзяцей бацькі здольны на многае.

Між іншым, 2 “Б” клас пабываў ужо на СТАА “Рос­корм”, наведаў Белавежскую пушчу, г.Брэст, страусіную ферму, фабрыку СААТ “ВП “Палессе” ў г. Кобрыне. На гэты навучальны год таксама запланаваны экскурсіі ў шмат якія цікавыя куточкі Беларусі.

А нядаўна Вольга Уладзіміраўна, дырэк­тар СТАА “Роскорм”, ма­ці Кірыла Галоўчыка, ад прад­прыемства падарыла другакласнікам ноут-бук. Цяпер яны ра­зам са сваім настаўнікам будуць спасцігаць азы інфармацыйных тэхналогій, віртуальна падарожнічаць па свеце, слухаць добрую музыку, праглядаць відэафільмы і ствараць ўласныя прэзентацыі.

Фота аўтара.

Поделиться с друзьями: